Вікторыя (каралева брытанская)
Вікторыя (англ.: Victoria) (24 мая 1819 — 22 студзеня 1901) — каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі (з 1837), імператрыца Індыі (з 1876), апошні прадстаўнік Гановерскай дынастыі. БіяграфіяВікторыя прабыла на троне больш 63 гадоў — больш, чым любы іншы брытанскі манарх. Віктарыянская эпоха супала з прамысловай рэвалюцыяй і перыядам найбольшага росквіту Брытанскай імперыі. Шматлікія дынастычныя шлюбы яе дзяцей і ўнукаў умацавалі сувязі паміж каралеўскімі дынастыямі Еўропы і ўзмацнілі ўплыў Вялікабрытаніі на кантыненце (яе звалі «Бабуляй Еўропы»). Яе дзень нараджэння па-ранейшаму адзначаецца як свята ў Канадзе (звычайна ў той жа дзень, 24 мая, у Канадзе святкуецца і афіцыйны дзень нараджэння кіруючага манарха). Унучкай Вікторыі была Вялікая Княгіня Елізавета Фёдараўна. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia