Брыца звычайная
Бры́ца звычайная, Курынае проса[1] (Echinochloa crus-galli) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Брыца (Echinochloa) сямейства метлюжковых (злакавых). НазваКурынае проса, брыца, пырнік, пятушыная голень[2][3][4]. Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 1—2 м. Сцябло моцна галінастае. Лісце шырокалінейнае, па краі вострашурпатае. Каласкі завостраныя, яйцападобнай формы, сабраны ў сціснутую мяцёлку. Галінкі мяцёлкі 3-гранныя, шурпатыя, накіраваныя ўверх. Плады — зярняўкі, пры выспяванні лёгка асыпаюцца. РаспаўсюджаннеЕўрапейскі від. Натуралізаваны на тэрыторыі Еўразіі, Афрыкі, Амерыкі, Аўстраліі і Акіяніі[5]. На тэрыторыі Беларусі расце як пустазелле на палях (у прапашных культурах), аблогах, агародах, каля дарог, па берагах рэк. Цвіце ў ліпені—верасні. Маладыя расліны выкарыстоўваюцца на корм жывёле. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia