Брэль Эмбало
Брэль-Дональд Эмбало (фр.: Breel-Donald Embolo; нар. 14 лютага 1997, Яўндэ) — швейцарскі футбаліст, нападаючы клуба «Манака» і зборнай Швейцарыі. Клубная кар’ераСваю футбольную кар’еру Эмбало пачаў у юнацкай школе базельскага клуба «Нордштэрн». У 2008 годзе ён перайшоў у маладзёжную акадэмію «Олд Бойз», а пасля 2010 года апынуўся ў «Базелі». 13 сакавіка 2014 года Эмбало дэбютаваў на прафесійным узроўні, замяніўшы на 90-й хвіліне ў матчы Лігі Еўропы супраць зальцбургскага «Рэд Була» Серэ Дзье. 16 сакавіка адбыўся першы матч Брэля ў чэмпіянаце Швейцарыі супраць «Арау», які завяршыўся з лікам 5:0 на карысць чырвона-сініх (сам Эмбало забіў апошні мяч). Па дасягненні 18 гадоў Брэль заключыў прафесійны кантракт з «Базелем», разлічаны да лета 2019 года. Па выніках сезона 2014/15 разам з камандай выйграў чэмпіянат Швейцарыі. 26 чэрвеня 2016 года перайшоў у «Шальке 04» за 27 мільёнаў еўра. Кантракт падпісаны тэрмінам на 5 гадоў. У 2019 годзе перайшоў з «Шальке 04» у «Барусію» (Мёнхенгладбах), з 22-гадовым швейцарцам падпісаны кантракт да лета 2023 года. Сума трансферу склала каля 10 мільёнаў еўра. 15 ліпеня 2022 года перайшоў з «Барусіі» ў «Манака» за 12,5 мільёнаў еўра. Кантракт з манегаскамі разлічаны да лета 2026 года. Кар’ера ў зборнайУ 2012 годзе Эмбало выступаў за юніёрскую зборную Швейцарыі да 17 гадоў у таварыскіх матчах. У снежні 2014 года яму было дадзена грамадзянства Швейцарыі, і, такім чынам, Брэль атрымаў права ўдзельнічаць у афіцыйных спаборніцтвах на ўзроўні зборных. 31 сакавіка 2015 года Эмбало згуляў першы свой матч за асноўную зборную Швейцарыі супраць каманды ЗША, выйшаўшы на замену на 56-й хвіліне замест Ёсіпа Дрміча. Упершыню за зборную вызначыўся ў лістападзе 2015 года ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Еўропы супраць Сан-Марына з пенальці. На чэмпіянаце свету 2022 года ў Катары на групавой стадыі забіў пераможны мяч у вароты Камеруна (1:0), а таксама вызначыўся ў гульні супраць Сербіі (3:2). Гол у вароты Камеруна Эмбало не святкаваў з-за павагі да сваіх каранёў. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia