Зборная Швейцарыі па футболе
Зборная Швейцарыі па футболе (ням.: Schweizer Fussballnationalmannschaft, фр.: L’équipe de Suisse de football, італ.: Nazionale di calcio della Svizzera, нефармальная мянушка Nati) прадстаўляе Швейцарыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1905 года. Кіруецца і кантралюецца Швейцарскай футбольнай асацыяцыяй, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА. Свой першы міжнародны матч зборная Швейцарыі згуляла ў 1905 годзе супраць зборнай Францыі і прайграла ў ім з лікам 0:1. Найвышэйшым поспехам у яе гісторыі было заваёва сярэбраных медалёў на Алімпіядзе 1924 года ў Парыжы і перамога ў юніёрскім (да 17 гадоў) чэмпіянаце свету 2002 года. У перыяд 1930—1960-х гадоў у станаўленні зборнай і ў швейцарскім футболе ў цэлым вызначальную ролю гуляў аўстрыйскі трэнер Карл Рапан, які вынайшаў тактычную схему verrou (правобраз будучага катэнача) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусветных чэмпіянатаў (1934, 1938 і 1954; апошні праходзіў у самой Швейцарыі). У 1960-х гадах у гісторыі зборнай Швейцарыі пачаўся перыяд няўдач, які працягваўся амаль 30 гадоў. Толькі ў пачатку 1990-х гадоў англійскаму трэнеру Рою Ходжсану атрымалася вярнуць Швейцарыю ў эліту сусветнага футбола, вывеўшы яе ў фінальную частку чэмпіянату свету 1994 года і чэмпіянату Еўропы 1996 года. Пад кіраўніцтвам Якаба Куна, папярэдніка Хітцфельда, каманда дасягала фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2004 года і чэмпіянату свету 2006 года; на гэтым сусветным першынстве яна змагла выйсці з групы і ў 1/8 фіналу прайграла зборнай Украіны па выніках серыі пасляматчавых пенальці (0:0 у асноўны і дадатковы час). Швейцарыя выбыла са спаборніцтваў, не прапусціўшы ні ў адным матчы ніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў свету здараецца не так часта. Улетку 2008 года Швейцарыя (разам з Аўстрыяй) прымала чэмпіянат Еўропы 2008. У хатнім чэмпіянаце швейцарцы занялі апошняе месца ў групе, здолеўшы, аднак, перамагчы зборную Партугаліі. ФутбалістыЦяперашні складНаступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года. Статыстыка прыведзена станам на 8 чэрвеня 2018 года пасля матчу супраць Японіі. Выступы на турнірахЧэмпіянат свету
Чэмпіянат Еўропы
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia