Брэнт Скоўкрафт
Брэнт Скоўкрафт (англ.: Brent Scowcroft; 19 сакавіка 1925, Огдэн, Юта — 6 жніўня 2020, Фолс-Чэрч, Віргінія) — генерал-лейтэнант ВПС ЗША. Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы (1975—1977) Джэральда Форда і (1989—1993) Джорджа Буша. Рыцар-камандор ордэна Брытанскай імперыі. БіяграфіяСкончыў Ваенную акадэмію ЗША (1947). Ступені магістра мастацтваў (1953) і доктара філасофіі па міжнародных адносінах (1967) атрымаў у Калумбійскім універсітэце. У 1970—1975, а таксама ў 1989—1993 гадах — Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы. У 1992 быў апанентам дзяржсакратара Дж. Бейкера па пытанні ядзернага раззбраення Украіны, Беларусі і Казахстана. Лічыў, што драбненне функцый кантролю і кіравання савецкай стратэгічнай ядзернай зброяй паміж некалькімі рэспублікамі было станоўчым момантам, бо спрыяла памяншэнню маштабу магчымага нападу на ЗША. У 2001—2004 гадах старшыня Савета прэзідэнта ЗША па знешняй разведцы. Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia