Брэслаў (карная аперацыя)
Аперацыя «Брэслаў» (ням.: Unternehmen Breslau) (у некаторых крыніцах №36) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск у Быхаўскім раёне 5—19 верасня 1942 года. Мэта — акружэнне і знішчэнне партызан і «ўціхамірванне» раёна абапал шашы і чыгункі Магілёў — Рагачоў. Ход аперацыіАперацыя праводзілася сіламі 5 батальёнаў вермахта, магчыма, падраздзяленнямі 2-га палявога вучэбнага палка ВПС, які знаходзіўся ў Быхаве, дапаможнымі паліцэйскімі падраздзяленнямі. Яшчэ 28 жніўня 1942 года кіраўніцтва паліцыі бяспекі і СД на Беларусі з непакоем паведамляла аб дзёрзкіх і выніковых ударах добра ўзброеных і абучаных партызан па нямецкіх гарнізонах у вёсках Прыбар і Ніканавічы. У ходзе аперацыі каля вёскі Ухлясць карнікі зноў атрымалі адпор, адзначыўшы ў сваіх данясеннях працяглы бой з буйным падраздзяленнем «у вайсковай экіпіроўцы». Назва партызанскага фарміравання, якое дзейнічала ў гэтым раёне ў жніўні — верасні 1942 года не ўстаноўлена, магчыма гэта былі спецыяльныя дэсантныя групы. Акружыць і знішчыць партызан у ходзе аперацыі «Брэслаў» карнікам не ўдалося. У раёне аперацыі карнікі знішчылі больш за 1000 цывільных грамадзян. У справаздачы аб дзейнасці каманд у раёне аперацыі гаварылася, што «было асоба апрацавана» з 1 па 15 верасня 1942 каля 400 камуністаў і партызан, больш за 300 цыган, каля 50 душэўнахворых. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia