Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункіТранспартнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункi» знаходзіцца на паўднёвым захадзе Рэспублікі Беларусь. Горад Брэст — канцавая станцыя Беларускай чыгункі. ГісторыяПершы рэйкавы шлях у раёне Брэста з'явіўся ў 1869 годзе, за кошт казны быў пабудаваны невялікі ўчастак ад прыватнай Варшава-Тэрэспальскай чыгункі да Кобрынскага форштадта Брэст-Літоўскай крэпасці. Ён быў адкрыты 1 лістапада 1869 года і перададзены для эксплуатацыі Варшава-Тэрэспальскай чыгунцы 16 (28) лістапада 1869 г. У 1871 годзе Брэст становіцца буйным чыгуначным вузлом, што сфарміраваўся ў выніку аб'яднання двух станцый, якія належалі розным чыгункам. Праз 10 гадоў у Брэсце розныя казённыя і прыватныя чыгункі ўжо мелі 5 станцый, якія працавалі ў 6-ці кірунках: Варшава, Граева, Хелм, Ковель, Масква, Бранск. На пачатку XX стагоддзя Брэсцкі чыгуначны вузел перасякалі Маскоўска-Брэсцкая, Прывісленская, Паўднёва-Заходняя і Палеская чыгункі. Тут былі створаны 7 станцый, 5 паравозных дэпо, 2 вагонных дэпо, 2 дыстанцыі шляха, дыстанцыя сігналізацыі і сувязі. У першым дзесяцігоддзі XX стагоддзя пачаўся працэс механзацыі кіравання стрэлкамі і сігналамі. З 1919 да 1939 года Брэст уваходзіў у Віленскую Дырэкцыю, а вузел не развіваўся. Акрамя таго, частка двупутных участкаў, была пераабсталявана ў аднапутныя (Брэст-Лунінец і Брэст-Чарэмха), а чатырохпутны ўчастак Брэст-Жабінка стаў двупутным. У 1939 годзе загадам Народнага камісара шляхоў спалучэння № 229/Ц ад 02.12.1939 было арганізавана Брэсцкае (Брэст-Літоўскае) аддзяленне. Яго кіраўніком з 1939 па 1941 год працаваў Елін Леў Давыдавіч. Сучасны станНа сённяшні дзень Брэсцкае аддзяленне знаходзіцца ў межах наступных станцый (уключна): Лясная, Лоўча, Хаціслаў, Уладава, Высока-Літоўск і ўключае 32 станцыі, з якіх Брэст-Усходні і Брэст-Паўночны з'яўляюцца пазакласавымі, і 44 прыпынкі Структурныя падраздзяленні
Даччынае прадпрыемства
Начальнікі Брэсцкага аддзялення
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia