Лясная (Баранавіцкі раён)
Лясна́я[1] (трансліт.: Liasnaja, руск.: Лесная) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў, за 2,5 км ад шашы Баранавічы — Брэст. Чыгуначная станцыя Лясная знаходзіцца на лініі Баранавічы — Брэст. ГісторыяВядома з 1880-х гадоў як чыгуначная станцыя Лясная ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баі каля вёскі 8 ліпеня 1944 года вызначыўся Герой Савецкага Саюза М. П. Акімаў. У верасня 1941 года ў вёсцы гітлераўцы стварылі лагер № 337 для масавай загубы савецкіх ваеннапалонных, у якім пастаянна ўтрымлівалі каля 55 тысяч чалавек. У 1941—1944 гадах у Ляснянскім лагеры смерці акупанты загубілі 88,5 тыс. чал. У 1972 годзе ў вёсцы працавалі лясніцтва, пякарня, цэх Баранавіцкай мэблевай фабрыкі, сярэдняя школа, сталовая, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 5 магазінаў. ІнфраструктураПрацуюць лясніцтва, сярэдняя школа (у школе ў 1986 годзе адкрыты музей імя Галубка), бальніца, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, Дом быту, бальніца, аптэка, бібліятэка, 5 магазінаў, ашчадны банк. Насельніцтва
Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia