Брэсцкая мэблевая фабрыка
Брэсцкая мэблевая фабрыка — прадпрыемства ў Брэсце, якое існавала ў 1956-2018 гадах. Размяшчалася па вул. Чырванасцяжнай, 2. ГісторыяЗаснавана ў 1956 годзе ў Брэсце на базе кааператыўнай прамысловай лесапільна-мэблевай арцелі «Стаханавец», арганізаванай у 1940 годзе. З 1958 года ў яе складзе мэблевы цэх Брэсцкага гарпрамкамбіната, з 1965 — Ружанскі і Шарашоўскі мэблевыя цэхі. З 1971 года філіял ААТ «Івацэвічдрэў» (у 1977—1983 гадах праводзілася рэканструкцыя фабрыкі), з 1995 даччынае прадпрыемства. З 2004 года ПУВП з сучаснай назвай. З 26 чэрвеня 2017 года знаходзілася ў працэдуры ліквідацыі[1]. Вытворчы цэх уключае ўчасткі: машынна-нарыхтоўчы, раскрою і прасавання, апрацоўчы, вытворчасці мэблі з масіва, камплектавання фурнітуры, зборкі, пакавання мэблі. ПрадукцыяВыпускае (2009): наборы мэблі для спальняў, пярэдніх пакояў, корпусную мэблю; шафы для адзення і бялізны, камоды, стэлажы, тумбы, сталы, крэслы і інш. Для вытворчасці мэблі выкарыстоўваюцца масіў драўніны з выкарыстаннем фасадных дэталяў з МДФ, нясучая абліцоўка, фрэзераванне і інш. Экспартуе прадукцыю ў Расію, Казахстан, Таджыкістан. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia