Таццяна Уладзіміраўна Бялова
Таццяна Уладзіміраўна Бялова (нар. 25 кастрычніка 1956, в. Востраў, Ляхавіцкі раён) — беларускі журналіст, кнігавыдавец. БіяграфіяНарадзілася 25 кастрычніка 1956 года ў вёсцы Востраў Ляхавіцкага раёна[2]. Скончыла ў 1982 годзе БДУ. Працавала ў Саратаўскім камітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні (Расія), у беларускіх шматтыражных газетах «На страже Октября», «Автозаводец», радыёчасопісе «Товарищ», часопісе «Зрок» (усе ў Мінску). З 1992 года ўзначальвала «Міжнародны цэнтр інтэграцыйнай інфармацыі. Грамадскі прэс-цэнтр Дома прэсы». З 2008 года дырэктарка выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»[2]. З 2007 года сакратарка Беларускага саюза журналістаў[2]. ТворчасцьАўтарка сцэнарыя дакументальнай тэлестужкі «Шпіталь» (1989, Цэнтральнае тэлебачанне, Масква). Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцый і кіраўнікоў творчых калектываў навукова-папулярных выданняў «Жанчыны Беларусі» (2003), «Беларусь алімпійская» (2004), кнігі-фотаальбома «Мінск квітнеючы» (2007), «Зямля сілы. Белавежская пушча» (2009), сумеснага праекта Саюзнай дзяржавы «Гарады-пабрацімы. Міншчына і Падмаскоўе» (2006), серыі кніг-фотаальбомаў «Рэгіён» (2006—2007), выдання «Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь—Масква» (2009)[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia