Брэсцкі машынабудаўнічы завод![]() ![]() Брэсцкі машынабудаўнічы завод, «Брэстмаш» — прадпрыемства ў Брэсце, размешчанае па адрасе вул. Суворава, 21в. ГісторыяЗаснаваны ў 1986 годзе як Брэсцкае машынабудаўнічае вытворчае аб’яднанне на базе заводаў «Тэкстыльмаш», «Мясамалмаш» і Брэсцкага філіяла Мінскага эксперыментальна-канструктарскага бюро. У 1995 годзе вытворчае аб’яднанне ператворана ў 2 вытворчыя адзінкі: Брэсцкі машынабудаўнічы завод і эксперыментальна-канструктарскае бюро. З 2000 года РУП з сучаснай назвай. ПрадукцыяАсноўная прадукцыя (2005): тэхналагічнае абсталяванне і запасныя часткі для перапрацоўчых галін аграпрамысловага комплексу, гандлю, прадпрыемстваў грамадскага харчавання і тавары народнага спажывання. Экспарт прадукцыі ў краіны СНД, Балтыі, Польшчу. У 2019 годзе на заводзе наладжана зборка мікрааўтобусаў МАЗ-281 і фургонаў МАЗ-3650, якія з'яўляюцца ліцэнзійнымі копіямі кітайскай мадэлі JAC Sunray[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia