Будзяніцкая Рудня
Будзяні́цкая Ру́дня[1] (трансліт.: Budzianickaja Rudnia, руск.: Буденичская Рудня) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іканскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 47 км на паўночны захад ад горада Барысаў, 118 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны. На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам і цячэ рака Сасна (прыток ракі Мрай). На рацэ каля вёскі сажалка[2]. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў—Бягомль. Планіроўка Т-падобная. Да галоўнай вуліцы шыротнай арыентацыі далучаюцца перпендыкулярна дзве кароткія вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяУ 1858 годзе вёска Рудня, 26 жыхароў мужчынскага полу, у Карсакавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў Зембінскай воласці. Напачатку ХХ ст. дзейнічалі вадзяны млын, маслабойня. З лютага да снежня 1918 года на тэрыторыі, акупіраванай войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з лютага — у ЛітБел ССР. З жніўня 1919 да мая 1920 года акупіравана польскімі войскамі. З 31.7.1920 г. ў БССР. З 20.8.1924 г. ў Карсакавіцкім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Мінскай акруг, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1929 г. арганізаваны калгас «Трэці рашаючы». Дзейнічала кузня. У Вялікую Айчынную вайну ў канцы чэрвеня 1941 г. акупіравана нацыстамі. 29 мая 1943 года гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 58 жыхароў, якія пахаваны ў брацкай магіле на паўночнай ускраіне вёскі. Пасля вайны адбудавана. З 11 студзеня 1968 года ў Іканскім сельсавеце. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia