Будынак Друкарні (Мураваная Ашмянка)
Будынак Друкарні — помнік старажытнай архітэктуры. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвым захадзе ад в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна. Пабудаваны ў канцы XVI стагоддзя з буйнапамернай цэглы (32x16x7 см). Часткова захаваліся сутарэнні, цокаль і сцены верхняга паверху. Сутарэнні мелі цыліндрычныя скляпенні, цокаль — крыжовыя. У сярэдзіне XIX ст. перабудаваны ў палац, узведзены верхні паверх у стылі класіцызму. Арачныя вокны цокаля былі закладзены, сцены па перыметры рытмічна прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. З XIX — пачатку XX стагоддзя захаваліся алея, што вяла да палацу, і прыдарожная капліца. У літаратуры ёсць звесткі, што ў памяць аб будаўніцтве каля ўваходу ў сядзібу быў умараваны камень з датамі «1590—1843 гг.». У сутарэнні і цокальным паверсе будынку размяшчалася друкарня (заснаваная Мікалаем Дарагастайскім, стольнікам літоўскім), якая дасягнула росквіту ў XVII стагоддзі (належала сыну Мікалая — Крыштафу); сярод выдадзеных кніг «Гіпіка» Дарагастайскага, «Цэнзура» В. Салінарыуса (1615 г.). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia