Мураваная Ашмянка
Мурава́ная Ашмя́нка[1] (трансліт.: Muravanaja Ašmianka, руск.: Мурованая Ошмянка) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мураванаашмянкоўскага сельсавета. Насельніцтва: 415 чал. (2015). ГеаграфіяРазмешчана на Ашмянскім узвышшы, за 11 км на паўночны захад да Ашмян і 28 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны. Паблізу вёскі мае выток рака Ашмянка. ГісторыяЗахаваліся руіны[2] друкарні (цагляны будынак, збудаваны, магчыма, у 1590, перабудаваны ў жылы палац у 19 стагоддзі), якая ў пачатку 17 ст. належала Крыштафу Дарагастайскаму і дзе была надрукавана «Цэнзура» В. Салінарыуса (1615). Касцёл Дзевы Марыі (драўляны будынак са званіцай, збудаваны ў канцы 18 — пач. 19 ст., падноўлены ў 1841 і 1874), які з’яўляе прыклады барока, класіцызму і народнага драўлянага дойлідства. Падчас 2-й сусв. вайны (май 1944) каля вёскі адбыўся бой паміж сіламі АК і літоўскага дапаможнага кантынгенту (на нямецкай службе). Насельніцтва
ІнфраструктураУ вёсцы бальніца, сярэдняя школа. Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia