Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску, размешчаны у цэнтры горада, па адрасе вуліца Сацыялістычная, 10. Гісторыя![]() Узведзены ў 1978 годзе па праекце архітэктараў В. Крамарэнкі[1], У. Шчарбіны[2], у афармленні інтэр’ераў удзельнічалі архітэктары Б. Папоў і М. Пірагоў, мастакі В. Ананьеў і М. Макашвілі. Пабудаваны на аснове конкурснага праекту, які прадугледжваў рэканструкцыю Дома культуры, узведзенага ў 1927—1930 гадах па праекце архітэктара А. Оля[1]. Архітэктура![]() Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблівага порціка з вертыкальнымі рэбрамі і вялікай паверхняй зашклення. На глухіх сценах бакавых фасадаў рэльефныя кампазіцыі на тэмы мастацтва. Па восі будынку размешчаныя вестыбюль, фае, глядзельная зала з балконам (на 700 месцаў) і развітая сцэнічная група памяшканняў, у бакавых аб’ёмах — гардэробы, кулуары, буфеты. Памяшканні для абслугоўвання гледачоў ссунутыя на паўпаверхі адзін адносна аднаго і злучаныя адкрытымі лесвіцамі. У аздобе фасадаў выкарыстаныя вапняк і паліраванае шкло, інтэр’ераў — туф, розныя пароды дрэва, мастацкае шкло[1]. Каля ўваходу ў будынак тэатра пастаўлены бюст Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выкананы ў белым мармуры. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia