Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (Мінск)
Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса, № 29) узведзены ў 1879 годзе. Помнік архітэктуры эклектыкі[1]. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Гісторыя![]() ![]() Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся політэхнікум, у 1925-32 — Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя Леніна, з 1933 — Дзяржаўнай карціннай галерэі. У 1930-я рэканструяваны, надбудаваны трэці паверх, завершаны атыкам. У 1960-х зроблена прыбудова да тарцовай часткі з боку двара[1]. Цяпер у будынку — паштовая служба і Музей сувязі[2]. Архітэктура![]() Спачатку мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам, выцягнуты ў глыбіню двара[1]. Рэканструяваны ў 1930-я гады (надбудаваны трэці паверх, завершаны атыкам) і 1960-я гады (зробленая прыбудова да тарцовай часткі з боку панадворку). Галоўны фасад вылучаны рызалітам з нязначным выступам і галаўным уваходам. Сцены прарэзаныя высокімі лучковымі вокнамі, паміж імі руставаныя пілястры. Па восі будынку на першым паверсе знаходзіліся вестыбюль, на другім — актавая зала, у бакавых частках абапал калідораў — класы[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia