Марыінская жаночая гімназія (Мінск)
Марыінская жаночая гімназія — колішняя сямікласная жаночая гімназія ў Мінску. БудынакБудынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса, № 29) узведзены ў 1879 годзе. Помнік архітэктуры эклектыкі[1]. Спачатку мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам, выцягнуты ў глыбіню двара[1]. Галоўны фасад вылучаны рызалітам з нязначным выступам і галоўным уваходам. Сцены прарэзаны высокімі лучковымі вокнамі, паміж імі руставаныя пілястры. Па восі будынка на першым паверсе знаходзіліся вестыбюль, на 2-м — актавая зала, у бакавых частках абапал калідораў — класы[1]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся палітэхнікум, у 1925-32 — Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя Леніна, з 1933 — Дзяржаўнай карціннай галерэі. У 1930-я надбудавалі трэці паверх, завершаны атыкам. У 1960-х зроблена прыбудова да тарцовай часткі з боку двара[1]. Цяпер у будынку — паштовая служба і Музей сувязі[2]. Гісторыя![]() Адкрыта ў 1899 годзе. Марыінскай яна звалася таму, што адносілася да ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі Фёдараўны. У 1912 годзе ў каменным двухпавярховым будынку займалася 560 вучаніц. Выкладалі рускую мову і літаратуру, замежныя мовы, чыстапісанне, матэматыку, фізіку і закон божы, а таксама маляванне, гімнастыку, спевы, танцы, рукадзелле[3]. Выпускніцы атрымлівалі права працаваць хатнімі настаўніцамі і адкрываўся доступ да Вышэйшых жаночых курсаў без іспытаў[4]. У Першую Сусветную вайну Марыінская гімназія пераведзена ў г. Прапойск, у 1917 годзе была закрыта[3]. Вядомыя выпускніцы![]() Сярод вучаніц жаночай гімназіі народная артыстка СССР Лідзія Ржэцкая, народная артыстка БССР Вера Пола, камерная спявачка Ірма Яўнзем. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia