Будынак былой ваеннай установы (Мсціслаў)
Будынак былой ваеннай установы — будынак у горадзе Мсціслаў Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вул. Пралетарская, 51. Пабудаваны ў канцы XIX стагоддз з цэглы. Цяпер тут адміністрацыйная ўстанова. АрхітэктураПомнік эклектычнай архітэктуры. Двухпавярховы будынак несіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, на высокім цокалі, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Фасады будынка падзелены карнізамі на 3 часткі. Вонкавыя сцены цокальнага і першага паверхаў гарызантальна руставаны. Вокны цокальнага паверха лучковыя, першага — паўцыркульныя, у некаторых месцах чаргуюцца з нішамі. Сцены трэцяга паверха гладкія, члянёны лучковымi аконнымі праёмамі без ліштваў. Па перыметры будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Цэнтральны ўваход вылучаны высокім мураваным ганкам. Унутраная прастора мае анфіладную сістэму планіpoўкі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia