Будынак былой паштовай станцыі (Няхачава)
Будынак былой паштовай станцыі — помнік позняга класіцызму ў в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці з цэглы[1]. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння[2]. Цяпер выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак[3]. АпісаннеКонна-паштовая станцыя ўзведзеная ў 1846 годзе па ўзорным праекце на шашы Мінск-Брэст. Кампазіцыйна складаецца з трох аднапавярховых карпусоў, якія размешчаны па адной лініі, але аб'ёмамі саступаюць у глыбіню тэрыторыі і ўтвараюць Е-падобную планіроўку[4]. Бакавыя аб'ёмы восі ядналіся з галоўным праз сцены з брамамі, што вялі да ўнутранага двара. У галоўным корпусе знаходзіліся службовыя памяшканні і жыллё для падарожных, а у бакавых — стайня, пуня і карэтная. З дэкору прысутнічалі плоская рустоўка сцен, паўцыркульныя абрысы акон галоўнага корпуса і арачныя глухія рамкі вакол усіх акон[4]. Цэнтральны будынак вылучаны рызалітам, завершаным ступеньчатым атыкам. аконныя праёмы (лучковыя ў цэнтральным корпусе і прамавугольныя ў бакавых) аздоблены лучковымі аркамі[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia