Бульвар Непакорных (Магілёў)
Бульвар Непакорных (руск.: бульвар Непокорённых) — бульвар у паўднёвай частцы Магілёва, у мікрараёне Задняпроўскі. Працягласць 1910 м, ад вуліцы Гагарына да вуліцы Габраўскай. Бульвар — адна з самых шырокіх (шырыня да 100 м) вуліц у горадзе[1]. ГісторыяУ другой палове 1930-х гг. быў адкрыты аэрадром паміж сучасным бульварам Непакорных і праспектам Шміта. Увосень 1941 года на ўскраіне горада ў прадмесці Лупалава, на полі аэрадрома нямецка-фашысцкімі захопнікамі быў створаны лагер смерці для масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных. За час існавання лагера да 1943 года знішчана больш за 40 тысяч чалавек[2]. Бульвар названы ў памяць пра вязняў Лупалаўскага лагера смерці, якія загінулі, але не скарыліся ворагу ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1]. Забудова![]() Забудаваны 9-павярховымі жылымі дамамі ў першых паверхах якіх размяшчаюцца крамы, абласная стаматалагічная паліклініка, бібліятэка № 7, будынак будаўнічага трэста № 17 «Лаўсанбуд»[1]. У пачатку бульвара знаходзяцца Лупалаўскія могілкі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia