Праспект Шміта (Магілёў)
Праспект Шміта (руск.: проспект Шмидта) — праспект у паўднёва-заходняй частцы Магілёва, пераважна ў Задняпроўскім жылым раёне. Адна з галоўных транспартных магістраляў[1]. ГісторыяПраспект пачаў фарміравацца ў 1960-я гады, калі па генеральным плане 1967—1970 пачалася комплексная забудова паўднёвай ускраіны горада (былое Лупалаўскае прадмесце) 5-, 9-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі. Названы ў 1967 у гонар О. Ю. Шміта. Па генеральным плане 1980—1981 праспект уваходзіў у перспектыўную зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна[1]. РазмяшчэннеАрыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, пасля скрыжавання з Габраўскай вуліцай арыентаваны з поўначы на поўдзень. Пачынаецца ад моста на скрыжаванні вуліцы Чалюскінцаў з Касманаўтаў, праспект перасякае Заводскую вуліцу, раку Дняпро па жалезабетонным мосце, плошчу Гагарына, вуліцу Мікалая Астроўскага, вул. Габраўскую. Да яго прылягаюць вуліца Сіманава, мікрараёны Задняпроўе-1, −3. Завяршаецца каля смеццеперапрацоўчага завода. Працягласць праспекта складае 4984 м[1]. ЗабудоваНа праспекце размешчаны тэхналагічны інстытут, рэстаран «Ясень», інтэрнаты ВА «Хімвалакно» і хіміка-тэхналагічнага тэхнікума. На першых паверхах жылых дамоў размешчаны харчовыя крамы, крамы агароднінны, галантарэі і трыкатажу, камісійная, аптэка, атэлье праката, салон-крама «Мэбля», 2 бібліятэкі, гасцініца ВА «Хімвалакно», дамавая кухня, спарткомплекс, пункт праката турысцкага рыштунку[1]. Няцотны бок![]() ![]()
Цотны бок
Паркі і скверы![]() ![]() На месцы былога Лупалаўскага лагера смерці створаны мемарыяльны комплекс. На ўчастку паміж вуліцай М. Астроўскага і Габраўскай з захаду да праспекта прылягае парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка[1]. Мемарыяльныя дошкі![]() На доме № 6 устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Шміта[1], на дзіцячай школе мастацтваў № 3 мемарыяльная дошка Міхаілу Салдатаву. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia