Буржуазная дэмакратыя

Буржуазная дэмакратыя — форма палітычнага ладу, заснаваная на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды і роўнасці грамадзян пры панаванні буржуазіі. Буржуазная дэмакратыя супрацьпастаўляе сацыялістычнай дэмакратыі, заснаванай на дыктатуры пралетарыяту або агульнанароднай дзяржаве. Такі палітычны лад існаваў у XVII—XIX стагоддзях. Буржуазна-дэмакратычнымі дзяржавамі можна назваць Рэспубліку Злучаных Правінцый (сучасныя Нідэрланды), Францыю (17891799 і пасля 1804), ЗША (да пачатку XX стагоддзя) і інш. У XX стагоддзі на змену буржуазна-дэмакратычнага ладу прыйшла ліберальная дэмакратыя.

Галоўныя рысы

Буржуазна-дэмакратычная дзяржава вызначаецца па наступных прыкметах:

  • Вяршэнства канстытуцыі і парламента
  • Шматпартыйная сістэма
  • Разнастайнасць формаў уласнасці
  • Укараненне сістэмы падзелу ўладаў
  • Наяўнасць сістэмы дэмакратычных правоў і свабод

Развіццё капіталістычных адносін

Усталяванне буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі стварала найбольш спрыяльныя палітычныя ўмовы для развіцця капіталістычнага базісу, для ўмацавання і развіцця капіталістычнай уласнасці. Фармальна-юрыдычная роўнасць грамадзян пры буржуазна-парламентарнай сістэме — адна з умоў для таго, каб паўней і мацней дзейнічаў эканамічны прымус буржуазіі, якая канцэнтруе ў сваіх руках вырашальныя сродкі вытворчасці і асноўныя багацці краіны.

Літаратура

  • Краткий политический словарь, «Политиздат», 1989. — С. 144.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya