Бухтармінскае вадасховішча
Бухтармі́нскае (каз.: Бұқтырма бөгені) — вадасховішча ў Казахстане, ва Усходне-Казахстанскай вобласці, на рацэ Іртыш. Плошча паверхні вадасховішча 5490 км². Даўжыня 425 км, найбольшая шырыня 35 км. Сярэдняя глыбіня 9,6[1] м. Аб’ём вады 53 км³. Ваганні ўзроўню да 7 м. Вадасховішча створана ў выніку будаўніцтва на рацэ Іртыш плаціны Бухтармінскай ГЭС (пачалося ў 1953 годзе)[1]. Запаўнялася вадой у 1960—1967[1] гг. Займае частку далін рэк Іртыш, Нарым, Бухтарма і Манчакурскую ўпадзіну. У выніку стварэння вадасховішча і падпору павысіўся на 7 м узровень вады ў возеры Зайсан[1][2], якое стала часткай Бухтармінскага мора[1]. Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах суднаходства, рыбнай гаспадаркі, арашэння, адпачынку, забеспячэння работы Бухтармінскай и Усць-Каменагорскай ГЭС. Бухтармінскі гідравузелБухтармінскае вадасховішча створана збудаваннямі Бухтармінскага гідравузла, размешчанага ніжэй вусця ракі Бухтарма[1]. Збудаванні гідравузла ўведзены ў эксплуатацыю ў 1976[1] годзе. Складаюцца з плаціны, гідраэлектрастанцыі і суднаходнага шлюза[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia