Усходне-Казахстанская вобласць
Усходне-Казахстанская вобласць (каз.: Шығыс Қазақстан облысы) — вобласць ва ўсходняй частцы Казахстана, на мяжы з Расіяй і Кітаем. Адміністрацыйны цэнтр — горад Усць-Каменагорск. Гісторыя26 жніўня 1920 года прыняты дэкрэт УЦВК і СНК РСФСР «Пра ўтварэнне Кіргізскай (Казахскай) Аўтаномнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі», у склад якой увайшла і Сяміпалацінская вобласць з паветамі: Паўладарскі, Сяміпалацінскі, Усць-Каменагорскі, Зайсанскі і Каркаралінскі. Сяміпалацінская вобласць (з 11 снежня 1920 года — губерня) да красавіка 1921 года знаходзілася ў падначаленні Сібрэўкама. На падставе пастановы ВЦВК ад 13 чэрвеня 1921 года з Алтайскай губерні ў склад Сяміпалацінскай былі перададзены Бухтармінскі і частка Змяінагорскага паветаў[2]. 17 студзеня 1928 года з Сяміпалацінскага, Усць-Каменагорскага, Бухтармінскага, Зайсанскага паветаў Сяміпалацінскай губерні і часткі Лепсінскага павета Джэтысуйскай губерні была утворана Сяміпалацінская акруга, якая складаўся з 23 раёнаў. 17 снежня 1930 года акруга, як і ўсе астатнія акругі Казакскай АССР, была скасаваны, яе раёны ўзбуйнены і перададзены ў непасрэднае падначаленне рэспубліканскім уладам[3]. Усходне-Казахстанская вобласць была ўтворана 20 лютага 1932 года з адміністрацыйным цэнтрам вобласці ў горадзе Сяміпалацінску, у складзе 21 раёна. 14 кастрычніка 1939 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з часткі Усходне-Казахстанскай вобласці была вылучана асобная Сяміпалацінская вобласць. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia