Бывай, мой сын
«Быва́й, мой сын» (кіт.: 地久天长) — кітайскі мастацкі фільм рэжысёра Ван Сяашуая, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[6]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[7]. СюжэтКітай, пачатак 1990-х. Урад строга сочыць за выкананнем правіла «адна сям’я — адно дзіцё». Сям’я рабочых металургічнага завода ўтойвае цяжарнасць жонкі, але вельмі хутка пра гэта даведваюцца ў прафкаме і жанчыну вымушаюць зрабіць аборт на трэцім месяцы. Аперацыя праходзіць складана, і гераіня ў выніку больш не можа мець дзяцей. Праз нейкі час, забаўляючыся на рацэ, тоне адзіны сын пары. Каб забыцца на мінулае і рухацца далей, сям’я пераязджае да мора ў правінцыю Фуцзянь, у гарадок з чужым дыялектам і ладам жыцця, і ўсынаўляюць хлопчыка[7]. Акцёрскі складЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia