Быстрая (прыток Проні)
Бы́страя — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра). Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 688 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Асноўныя прытокі
Агульныя звесткіПачынаецца каля мяжы з Расіяй, за 5 км на ўсход ад вёскі Быстрая Горацкага раёна, вусце каля гарадскога пасёлка Дрыбін. Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскім узвышшы. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,8—1 км. Абалона месцамі двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,25 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных каналаў. Каналізавана 6 км рэчышча ў высокай плыні. Каля арграгарадка Горы на рацэ вадасховішча Горы[1][2]. ГідраніміяРака названая паводле характару плыні: славянскае «bystry» — хуткі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia