Рамясцвянка
Рамясцвя́нка — рака ў Мсціслаўскім і Горацкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Быстрая (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 49 км, плошча вадазбору 291 км². Пачынаецца за 1,2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Рэместава ў Мсціслаўскім раёне, упадае ў Быструю на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Кледнявічы. Працякае па Горацка-Мсціслаўскай узвышнай раўніне. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Шырыня ракі да 15 м. У вярхоўі перасыхае. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — Лядня (справа)[1]. Каля ракі вёскі Чарнавусы, Пацкава, Івоны, Раздзел, Чапляёўка, Асінаўка, Галёнкі, Пнеўшчына, Садок, Студзянец, аграгарадкі Курманава, Копцеўка. Каля аграгарадка Курманава на рацэ вадасховішча Курманава[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia