Бэз 'Вера Харужая'
Бэз 'Вера Харужая' (Syringa 'Vera Khoruzhaya') — сорт роду Бэз (Syringa). Выкарыстоўваецца як дэкаратыўны лістападны куст з пышнымі кветкамі. ГісторыяГэты сорт з’яўляецца вынікам працы арыгінатараў з Беларусі М. У. Смольскага і В. Ф. Бібікавай[1]. Атрыманы ў выніку скрыжавання сартоў Рэамюр і Абель Шатанэ у 1964 годзе і названы ў гонар Веры Харужай, падпольшчыцы часоў Вялікай Айчыннай Вайне, якая загінула ў 1942 годзе[1]. Аўтэнтычная расліна захоўваецца ў сірынгарыі Цэнтральнага батанічнага саду Беларусі пры Нацыянальнай Акадэміі Навук[1]. Батанічнае апісанне
Кусты гэтага сорта сярэднерослыя, разгалістыя. Лісце сэрцападобнае, сярэднезялёнае. Бэз 'Вера Харужая' ставіцца да V-й каляровай групы — ружаватыя бэзы. Падоўжаныя бутончыкі маюць яркую бэзавую афарбоўку. Пры распусканні кветка становіцца бэзава-ружовай, а па цэнтральнай жылцы кожнага пялёстка расцякаюцца блакітныя цені. Самі пялёсткі бліскучыя, падоўжаныя, адгінаюцца вонкі, нагадваючы кветкі гіяцынту. Дыяметр кветак можа дасягаць 30 міліметраў[1]. Кветкі сабраны ў суквецці-мяцёлкі ў форме пышных пірамід шырынёй да 19 сантыметраў, яны маюць доўгія адгалінаванні, месцамі перарываюцца, з-за чаго глядзяцца асабліва ажурна. Вышыня суквеццяў да 35 сантыметраў[1]. Распускаецца штогод у сярэдзіне сезону цвіцення бэзу і багата цвіце да 20 дзён[1]. Водар сорта 'Вера Харужая' вельмі далікатны і прыемны[1]. Выкарыстанне
Добры для салітэрных пасадак, таксама рэкамендуецца ў групе[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia