Бэн Фостэр
Бэн Фо́стэр (англ.: Ben Foster; нар. 3 красавіка 1983, Лімінгтан-Спа, Англія) — колішні англійскі футбаліст, брамнік. Правёў восем матчаў за нацыянальную зборную Англіі. Кар’ераКлубнаяФостэр пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Расінг Уорык» у 2000 годзе, дзе правёў сезон, перш чым ён далучыўся да «Сток Сіці» 25 красавіка 2001 года пасля таго, як яго заўважыў скаўт Колін Добсан[2]. У час свайго знаходжання ў «Стоку», Фостэр гуляў па арэндах у клубах «Брыстал Сіці»[3], «Кідэрмінстэр Гарыерз»[4] і «Рэксем»[5]. У чэрвені 2003 года Бэн атрымаў траўму крыжападобных звязкаў падчас гульні ў тэніс са сваім братам[6], што стала прычынай знаходжання брамніка па-за футболам на працягу шасці месяцаў[7]. Пры гульні за «Рэксем» Фостэр быў заўважаны трэнерам «Манчэстэр Юнайтэд» Алексам Фергюсанам. «Юнайтэд» некалькіх гадоў шукаў брамніку на змену Петэру Шмейхэлю, і Фергюсан вырашыў зрабіць стаўку на маладога Фостэра, выкупіўшы іграка за 1 млн фунтаў стэрлінгаў[8]. З'яўляючыся не падрыхатваным да выступаў за першую каманду клуба Бэн быў аддадзены ў арэнду ў «Уотфард» 1 жніўня 2005 года[9], з разлікам на два сезоны. Бену не знаходзілася месца ў складзе «Юнайтэд», бо брамнікам нумар адзін у клубе быў Эдвін ван дэр Сар, а пасля падпісання манкунеанцамі яшчэ і Томаша Кушчака, месца для Фостэра зусім не засталося. Фостэр падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Прэм’ер-Лігі «Бірмінгем Сіці» 19 мая 2010 года[10]. Клуб шукаў замену Джо Харту, які правёў выдатны сезон 2009—2010 гадоў у «Бірмінгеме» падчас знаходжання ў клубе на правах арэнды. 29 ліпеня 2011 года Бэн Фостэр далучыўся да «Вест Бромвіч Альбіён» на правах арэнды, але пасля сезону перайшоў у клуб ужо на сталай аснове. МіжнароднаяПершы выклік у зборную Англіі Фостэр атрымаў у 2006 годзе, калі зборная пад кіраўніцтвам Стыва Макларэна гуляла супраць зборнай Грэцыі, аднак Бэн не прыняў удзелу ў гэтай сустрэчы. Свой дэбютны матч за зборную Бэн правёў 7 лютага 2007 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Іспаніі, што завяршылася паражэннем англічанін з лікам 1:0. Дасягненні«Манчэстэр Юнайтэд»:
«Бірмінгем Сіці»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia