Стывен Джэрард
Стывен Джордж Джэрард (англ.: Steven George Gerrard; нар. 30 мая 1980, Уістан, графства Мерсісайд) — англійскі футбаліст і трэнер, шматгадовы капітан «Ліверпула» і зборнай Англіі. Джэрард лічыцца адным з наймацнейшых паўабаронцаў у сучасным футболе. Звычайна гуляў у цэнтры поля, але часам выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У Джэрарда ёсць досвед гульні на пазіцыях левага паўабаронцы, правага абаронцы і нават цэнтральнага нападніка. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (са снежня 2007 года). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам саудаўскага клуба «Аль-Ітыфак» з Дамама. Клубная кар’ераАмаль усю сваю кар’еру Джэрард правёў на «Энфілдзе», дэбютаваў у 1998 годзе і зацвердзіўся ў асноўным складзе ў сезоне 2000/2001 гадоў. У 2003 годзе ён быў абраны капітанам «Ліверпула». Разам з камандай ён двойчы выйграваў Кубак Англіі, Кубак УЕФА ў 2001 годзе і Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў ў 2005 годзе. У студзені 2015 года стала вядома, што Джэрард падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес Гэлаксі», за які пачне выступаць з лета. Прычынай пераходу Джэрард назваў жаданне заваяваць трафеі[3]. 16 мая 2015 года адбыўся апошні матч Джэрарда на «Энфілдзе», у якім «Ліверпул» саступіў «Крыстал Пэлас» з лікам 1:3. Праз 8 дзён апошні раз згуляў за «Ліверпул», калі дапамог мерсісайдскаму клубу перамагчы «Сток Сіці» з лікам 6:1. У лістападзе 2016 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[4]. Міжнародная кар’ераЗа зборную Англіі Джэрард пачаў выступаць у 2000 годзе, згуляўшы з ёй на чэмпіянаце Еўропы 2000 і 2004 гадоў і на чэмпіянаце свету 2006 года, дзе быў найлепшым бамбардзірам каманды. У 2010 годзе стаў капітанам зборнай, у гэтай якаксці ўдзельнічаў у чэмпіянатах свету 2010 і 2014, чэмпіянаце Еўропы 2012. У ліпені 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай. Трэнерская кар’ераУлетку 2017 года ўзначаліў юнацкую каманду «Ліверпула» (да 18 гадоў). У маі 2018 года падпісаў 4-гадовы кантракт з шатландскім клубам «Рэйнджэрс» і з чэрвеня стаў галоўным трэнерам[5]. У сезоне 2020/21 пасля доўгага перапынку прывёў «Рэйнджэрс» да чэмпіёнства, пры гэтым каманда не прайграла ніводнага матча ў чэмпіянаце. У лістападзе 2021 года стаў галоўным трэнерам «Астан Вілы»[6]. У лістападзе 2022 года быў звольнены з клуба пасля няўдалага старту сезона[7]. У ліпені 2023 года ўзначаліў саудаўскі клуб «Аль-Ітыфак»[8]. ДасягненніТрафеі ў «Ліверпулі»
Асабістыя ўзнагароды
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia