Бядрынец вялікі
Бядрынец вялікі (Pimpinella major) — травяністая расліна сямейства парасонавых. АпісаннеШматгадовая травяністая расліна з верацёнападобным галінастым коранем і прамастойным пустым баразнаватым сцяблом вышынёй 40-100 см. Лісце перыстае, цёмна-зялёнае. Суквецце — складаны парасонік з 9-15 прамянёў; абгортка і абгортачкі адсутнічаюць. Пялёсткі белыя або ружаватыя. Плод — прадаўгавата-яйкападобны віслаплоднік. ПашырэннеСярэднееўрапейскі від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, паўночна-заходнія і заходнія раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Міжземнамор'е, Балканы. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння. Расце ў разрэджаных лясах, на ўзлесках, палянах, у хмызняку па берагах рэк. Аддае перавагу дубравам. Расце невялікімі, часам буйнымі групамі або асобнымі экземплярамі. Асаблівасці біялогііЦвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае. ТаксанаміяВід Бядрынец вялікі ўваходзіць у род Бядрынец (Pimpinella) сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).
ВыкарыстаннеДэкаратыўная, харчовая (вострапрыпраўная), лекавая і тэхнічная (фарбавальная) расліна. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia