Бяздзедавіцкая сядзіба
Бяздзедавіцкая сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў в. Бяздзедавічы Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Сядзіба ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. ГісторыяЗакладзена ў пачатку XX стагоддзя А. А. Рымскім-Корсакавым на левым беразе ракі Ушача. Уключала сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк. Недалёка ад сядзібы ў 1910 годзе пабудавана капліца-пахавальня ўладальнікаў. У будынку былога сядзібнага дома змяшчаецца бальніца сестрынскага догляду. АрхітэктураМураваны двухпавярховы сядзібны дом размешчаны на невысокім узгорку. Да асноўнага кубападобнага аб’ёму прымыкаюць розныя па форме рызаліты. У дэкоры фасадаў выкарыстаны вільчыкі, філёнгі, ліштвы. Аконныя праёмы розныя па форме. Планіроўка калідорна-анфіладная. З паўднёвага боку ад дома размяшчаўся пейзажны парк з сістэмай сажалак і каналаў (захаваўся фрагмент). У дрэвастоі пераважалі таполі і ліпы. Аднапавярховыя гаспадарчыя пабудовы выкананы ў форме «цаглянай архітэктуры» з выкарыстаннем элементаў неаготыкі[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia