Вільчык![]() Вільчык, вільчак, канёк – верхняе рабро двухсхільнай страхі[1]. Таксама так называецца разное ўпрыгожанне вяршынь закрылін. Вільчыкі бываюць парныя (утвараюцца верхнімі выпускамі 2 перакрыжаваных закрылін) і адзінарныя. Парныя — найбольш старадаўняе і пашыранае ўпрыгожанне сялянскай хаты. Іх робяць тэхнікай прапілоўкі ў выглядзе стылізаваных рагоў, конскіх галоў, птушак, змей[1]. Ёсць меркаванні, што раней вільчыкі выконвалі абярэгавую функцыю, але з цягам часу іх магічны сэнс страціўся, яны сталі выключна дэкаратыўным элементам. Адзінарныя вільчыкі з'явіліся ў пачатку XX ст., іх вырэзваюць з адной дошкі і прыбіваюць на скрыжаванні закрылін. Разам з традыцыйнымі дэкаратыўнымі матывамі (раслінны, зааморфны, геаметрычны) сустракаюцца формы, уласцівыя толькі адзінарным вільчыкам (піка, страла, сэрца і інш.)[1]. У наш час формы вільчыкаў узбагачаюць сучаснай эмблематыкай (зорка, голуб)[1]. Вільчыкі вядомы па ўсёй Беларусі, за выключэннем паўднёва-заходніх раёнаў Гомельшчыны, дзе больш пашыраны 4-схільныя дахі[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia