Бязмасавыя часціцыБязмасавыя часціцы (люксоны) — часціцы, маса спакою якіх роўная нулю. Любая бязмасавая часціца можа рухацца толькі са скорасцю святла. Такая часціца не можа знаходзіцца ў стане спакою: яна можа нарадзіцца (быць выпраменена), рухацца са скорасцю святла, затым знішчыцца (быць паглынута). Бязмасавая часціца валодае энергіяй, якая вылічаецца па формуле дзе p — імпульс часціцы, а c — скорасць святла. Тэрмін «бязмасавая» не цалкам дакладна адлюстроўвае прыроду такой часціцы: часам такім часціцам прыпісваюць масу , якая не звязана з нулявой масай спакою часціцы. Сказанае аб немагчымасці для бязмасавай часціцы рухацца з іншай скорасцю, чым скорасць святла, не адносіцца да віртуальных часціц. Апошнія могуць знаходзіцца «па-за светлавым конусам», нават будучы бязмасавымі. Зрэшты, яны не могуць непасрэдна назірацца у такой жа якасці, як назіраюцца рэальныя часціцы, у прыватнасці, віртуальныя часціцы не могуць выкарыстоўвацца для перадачы сігналаў хутчэй святла. Само іх існаванне можна хутчэй характарызаваць як такое, што выяўляецца толькі ўскосна ў выглядзе эфектаў, якія прадказваюцца тэорыяй, якая выкарыстоўвае іх у разліках. Вядомыя бязмасавыя часціцы
Доўгі час лічылася, што нулявой масай спакою валодаюць нейтрына. Аднак у цяперашні час шматлікія асцыляцыйныя эксперыменты з сонечнымі, атмасфернымі, рэактарнымі і паскаральнымі нейтрына надзейна прадэманстравалі наяўнасць у іх малой, але ненулявой масы спакою. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia