|
Дакладныя значэнні |
Метраў у секунду |
299 792 458 |
Планкаўскіх адзінак |
1 |
Прыблізныя значэнні |
кіламетраў у секунду |
300 000 |
кіламетраў у гадзіну |
1080 мільёнаў |
міль у секунду |
186 000 |
міль у гадзіну |
671 мільёнаў |
астранамічных адзінак у дзень |
173 |
Прыблізны час вандравання светлавога сігналу |
Адлегласць |
Час |
адзін фут |
1,0 нс |
адзін метр |
3,3 нс |
адзін кіламетр |
3,3 мкс |
адна статутная міля |
5,4 мкс |
ад геастацыянарнай арбіты да Зямлі |
119 мс |
даўжыня экватара Зямлі |
134 мс |
ад Месяца да Зямлі |
1,225 з |
ад Сонцы да Зямлі (1 а. а.) |
8,3 мін. |
ад Вояджэра-1 да Зямлі |
16,2 гадзіны (на ліпень 2011 года[1]) |
адзін парсек |
3,26 гадоў |
ад Праксімы Цэнтаўра да Зямлі |
4,24 гадоў |
ад Альфы Цэнтаўра да Зямлі |
4,37 гадоў |
ад найбліжэйшай галактыкі (Карлікавай галактыкі ў Вялікім Псу) да Зямлі |
25 000 гадоў |
праз Млечны Шлях |
100 000 гадоў |
ад Галактыкі Андрамеды да Зямлі |
2,5 мільёнаў гадоў |
ад самай аддаленай вядомай галактыкі да Зямлі |
13 мільярдаў гадоў |
Ско́расць святла́[2][3], ці ху́ткасць святла́ ў вакууме — важная фізічная канстанта, звычайна пазначаецца літарай c. Метр вызначаны такім чынам, каб скорасць святла ў вакууме была роўная дакладна 299 792 458 метраў за секунду (м/с).
Скорасць святла мае фундаментальнае значэнне ў фізіцы. Гэта не толькі скорасць бачнага святла, але і ўсіх відаў электрамагнітнага выпраменьвання, наогул, усяго, што мае нулявую масу спакою. У тэорыі адноснасці Эйнштэйна скорасць святла адыгрывае ключавую ролю як спалучальны фактар паміж прасторай і часам. У спалучэнні з прынцыпам прычыннасці гэтая тэорыя гаворыць, што ніякая матэрыя ці інфармацыя не можа перамяшчацца хутчэй за скорасць святла.
Вызначэнне скорасці святла
У 1983 годзе 17-й Генеральнай канферэнцыяй па вагах і вымярэннях метр вызначаны як адлегласць, якую праходзіць святло ў вакууме за 1/299792458 долю секунды.
Як вынік з такога вызначэння, ніякія эксперыментальныя вымярэнні не могуць змяніць значэнне скорасці святла. Дакладныя вымярэнні скорасці святла могуць, аднак, удакладніць даўжыню метра.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Where Are the Voyagers - NASA Voyager (нявызн.). Voyager - The Interstellar Mission. Jet Propulsion Laboratory, California Istitute of Technology. Праверана 12 ліпеня 2011.
- ↑ Вучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
- ↑ Скорасць святла // Беларуская энцыклапедыя т. 14, с. 468.
Літаратура