Бязногія земнаводныя
Бязногія земнаводныя (Gymnophiona) — атрад земнаводных. Характарызуюцца крайняй спецыялізацыяй і прымітыўнасцю будовы. АпісаннеПрыстасаваны да падземнага, рыючага спосабу жыцця. Цела падоўжанае, чэрвепадобнае, даўжыня ад 10 см да 1-1,5 м. Галава невялікая, лапатападобная, слаба адмежаваная ад тулава, рот ссунуты ўніз. Чэрап амаль цалкам пакрыты косткамі, якія зрастаюцца ў буйныя блокі. Вочы недаразвітыя, схаваныя пад скурай. Барабанная перапонка і сярэдняе вуха адсутнічаюць; добра развіты нюх і дотык, на галаве маецца тонкае ўцяжное шчупальца — унікальны орган, які, відаць, выкарыстоўваецца пры пошуках ежы, палавога партнёра і інш. Язык добра развіты, можа быць прымацаваны да дзёснаў. Шматлікія дробныя, загнутыя назад зубы звычайна размешчаны ў 2—4 рады на сківіцах, сашніках і паднябенных касцях. Скура голая, з колцападобнымі зморшчынамі (да 400), багата пакрыта сліззю шматлікіх залоз; у некаторых у скуры маюцца дробныя касцяныя лускавінкі. Канечнасці і іх паясы адсутнічаюць, пазванкі (80-285) дваякаўвагнутыя, рэбры і хвост кароткія. Многія ўнутраныя органы моцна выцягнуты; звычайна левае лёгкае рэдукавана, часам цалкам. У самцоў маецца няпарны капулятыўны орган. ПашырэннеВыдзяляюць 9 сучасных сямействаў, каля 165 відаў. Распаўсюджаны ў вільготных тропіках і прылеглых шыротах у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, на Сейшэльскіх астравах, у Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі (няма на Мадагаскары, у Новай Гвінеі і Аўстраліі). Большасць жыве ў вільготнай глебе па берагах рэк і азёр, некаторыя — у вадзе. Перасоўваюцца па зямлі, змеепадобна выгінаючы цела. Выкапнёвыя знаходкі вельмі рэдкія. Продкамі бязногіх земнаводных маглі быць палеазойскія стэгацэфалы атрада Microsauria. Асаблівасці біялогііСілкуюцца глебавымі і іншымі беспазваночнымі. Апладненне ўнутранае. Адкладаюць 5-30 яец, з якіх у адных відаў выводзяцца лічынкі з жабернымі шчылінамі (без вонкавых жабраў) і спінным плаўніком, знікаючым пасля метамарфоза ў вадзе, у іншых відаў з яйца выходзіць сфарміраваная асобіна (прамое развіццё). Для большасці відаў характэрна жыванараджэнне, калі ікрынкі развіваюцца ў целе самкі. КласіфікацыяБязногія земнаводныя (Gymnophiona) падзяляюць на 10 сучасных[1] і 1 выкапневае сямейства:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia