Бялянка капусная
Капу́сная бяля́нка, капу́сніца (Pieris brassicae) — матыль з сямейства бялянак. АпісаннеКрылы шырокія, белыя, пярэднія крылы з чорнымі вугалкамі. Размах крылаў да 6 см. Даўжыня пярэдняга крыла 25-33 мм.
Выражаны палавы дымарфізм. У самак ёсць 2 чорныя плямы на кожным пярэднім крыле і булавападобная пляма — на заднім. У самцоў па адной чорнай пляме толькі на кожным з задніх крылаў. Акрамя таго, полавыя адрозненні добра бачныя на сподзе, які ў самак жаўтаваты (асабліва яркі жоўты колер у матылёў другога пакалення). Дае дзве генерацыі, якія адраджаюцца ў сярэдзіне лета. Маладыя вусені жаўтаватыя, дарослыя жоўта-зялёныя. На целе вусеняў ёсць залозы, выдзяленні якіх небяспечныя, могуць раздражняць скуру чалавека. ПашырэннеАрэал вельмі шырокі: Паўночная Афрыка, Еўропа, умераны пояс Азіі на ўсход да Японіі. Мігрантныя асобіны трапляюцца на поўнач ад палярнага круга. Асаблівасці біялогііЖыве ў агародах, садах, на палях, узлесках, палянах, узбочынах дарог. Лёт у маі—жніўні. Найбольш часта сустракаецца паблізу паселішчаў, дзе вырошчваюцца крыжакветныя. Вусені ў чэрвені верасні, небяспечныя шкоднікі капусты, бручкі, радыскі, рэпы, аб'ядаючць лісце, пакідаючы больш грубыя жылкі. Назіраюцца два пакаленні за год, на поўдні можа з'яўляцца трэцяе пакаленне. ![]() Маладыя вусені некаторы час нерухомыя, трымаюцца разам. Затым, распаўзаючыся, пачынаюць саскрабаць мякаць з ніжняга боку ліста, ліняюць 4 разы, стадыя развіцця, у залежнасці ад умоў надвор'я, працягваецца 13-38 дзён. Маладыя вусені аб'ядаюць пераважна ніжні бок лістоў кармавой расліны, а старэйшых узростаў — верхні. Яны выядаюць адтуліны ў лістах і качанах капусты, якія фарміруюцца, забруджваюць іх экскрэментамі. У пошуках пажывы могуць міграваць, засяляючы суседнія ўчасткі. Поўны цыкл развіцця завяршаецца за 26-73 дзён. Зімуюць кукалкі на раслінных рэштках. Меры барацьбыЗнішчэнне пустазелля, ручны збор вусеняў. Апырскванне мікрабіялагічнымі прэпаратамі супраць вусеняў малодшага ўзросту. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia