Капуста
Капуста, Бручка, Гарчыца[1] (Brassica) — род раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae) (раней крыжакветныя (Cruciferae)), да якога адносяцца такія вядомыя расліны, як капуста агародная (Brassica oleracea), гарчыца чорная (Brassica nigra), рэпа (Brassica rapa) і бручка (Brassica napobrassica var. napobrassica). Этымалогія назвыНавуковая назва роду паходзіць ад лацінскай назвы капусты — brassica, якая, у сваю чаргу, заснавана на кельцкім слове bresic — таксама капуста. Распаўсюджанне і экалогіяНалічваюць да 50 відаў капусты, распаўсюджаных пераважна ў Міжземнамор’і, а таксама ў Сярэдняй Еўропе, Цэнтральнай і Усходняй Азіі. У Амерыцы яе няма: у культуры там маюцца толькі вывезеныя з Еўропы. На Беларусі ў дзікай прыродзе 3 віды: свірэпіца (Brassica campestris), гарчыца сарэпцкая (Brassica juncea) і гарчыца чорная (Brassica nigra)[2]. Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травы з пёрыста-паасобным або лопасцевым лісцем. Чашалісцікі растапыраныя або прыўзнятыя гарызантальна; пялёсткі доўганагатковыя, жоўтыя ці белыя, з адваротна-авальным адгінам, часам з фіялетавымі жылкамі. Тычынкі свабодныя, без зубцоў. Усярэдзіне ля аснавання кароткіх тычынак па адной большай часткай пупышкападобнай мядовай залозцы і па адной вялікай залозцы перад кожнай парай доўгіх тычынак. Завязь сядзячая. Слупок кароткі. Лычык вялікі, плоска-галоўчаты, больш-менш двухлопасцевы[3]. Плод — стручок лінейнай формы з цыліндрычным слупком ці канчаецца канічным або шылападобным наканечнікам, пустым або з насеннем. Створкі стручка з ясна выяўленай сярэдняй жылкай і менш яснымі бакавымі палоскамі, якія пераплятаюцца. Перагародка з тоўстымі хвалістымі сценкамі клетак эпідэрмісу[3]. Насенне шарападобнае або яйкападобныя, размешчанае ў адзін шэраг. Карэньчык зародка ляжыць у жалабку, утвораным складзенымі ўздоўж семядолямі[3]. КласіфікацыяРод уключае каля 40 відаў[4]. Асноўныя віды, падвіды і разнавіднасці[5]:
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia