Бярнард Эмануілавіч Быхоўскі
Бярнард Эмануілавіч Быхоўскі (12 верасня 1901, Бабруйск — 19 красавіка 1980) — беларускі савецкі філосаф[2]. Біяграфія7 гадоў вучыўся ў гімназіі. У 1917-20 акцёр Тэатра рускай драмы ў Бабруйску. У 1920-21 акцёр Другога Чырвонаармейскага паказальнага тэатра пры палітаддзеле 16-й арміі Заходняга фронту[3]. Доктар філасофскіх навук (1941), прафесар (1929). Член КПСС з 1920. Скончыў факультэт грамадскіх навук БДУ ў 1923. З 1929 прафесар гэтага ўніверсітэта. Працаваў пераважна на кафедрах філасофіі вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Ташкента і Масквы[4]. У 1953—1973 прафесар Маскоўскага інстытута народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава. Памёр пенсіянерам[5]. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы па праблемах дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму , гісторыі заходне-еўрапейскай і сучаснай буржуазнай філасофіі[2]. Развіваў уяўленне пра філасофію як пра адмысловы знешненавуковы спосаб спасціжэння свету і праявы чалавечага духу[2]. У 20-х неаднаразова звяртаўся да вывучэння псіхааналізу Фрэйда[4]. Кваліфікаваў псіхааналіз як матэрыялістычнае, маністычнае і дыялектычнае вучэнне[4]. Аўтар аднаго з першых савецкіх падручнікаў дыялектычнага матэрыялізму — «Очерк философии диалектического материализма», 1930[6]. Актыўны аўтар і рэдактар-арганізатар 3-томнай «Гісторыі філасофіі» (1940—1943), за якую ў ліку іншых быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй. Аднак неўзабаве рушыла асуджэнне Цэнтральным Камітэтам ВКП(б) трэцяга тома ў 1944. Б. Быхоўскі быў названы адным з вінаватых (разам з В. Ф. Асмусам і Б. С. Чарнышовым) «няправільнага» асвятлення імі класічнай філасофіі 18-19 стст., зняты з пасады загадчыка сектара гісторыі філасофіі Інстытута філасофіі і адпраўлены рэдактарам па філасофіі ў «Вялікую савецкую энцыклапедыю»[5]. Бібліяграфія
УзнагародыДзяржаўная прэмія СССР 1944 за ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (1940-43). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia