Бярозаўка (прыток Дзісны)
Бяро́заўка, Бярэ́жвіца — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня ракі 53 км (42 км, з іх 27 км у Глыбоцкім раёне[2]). Плошча вадазбору 721 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Асноўныя прытокі
На рацэ
Агульныя звесткіПачынаецца з возера Падлужнае, цячэ праз горад Глыбокае, у межах Свянцянскіх градаў, далей па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй гарадскога пасёлка Шаркаўшчына. Даліна да ўпадзення Маргвы трапецападобная, на астатнім працягу вузкая, шырынёй 0,5—3 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 50—500 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 км у верхнім цячэнні і 1,5 км каля вёскі Юльянова Шаркаўшчынскага раёна; на астатнім працягу звілістае, шырыня яго 14—16 м у верхнім цячэнні і 20—30 м у ніжнім. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia