Шаркаўшчына
Ша́ркаўшчына[2] (трансліт.: Šarkaŭščyna, мясц. дыял.: Шарко́ўшчына) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Шаркаўшчынскага раёна, на рацэ Дзісна. За 197 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына—Друя, аўтамабільнымі дарогамі звязаная з Глыбокім, Браславам, Міёрамі і іншымі. Насельніцтва 6 330 чал. (2017)[3]. НазваНазва Шаркаўшчыны — балцкая, ад літоўскага šarkа «сарока». У раёнах па абодва бакі беларуска-літоўскай мяжы дастаткова шмат населеных пунктаў з назвамі тыпу Шаркішкі (Браслаўскі р-н), Шаркуці (Іўеўскі р-н), Шаркамедзь (Ашмянскі р-н), таксама шмат літоўскіх антрапонімаў тыпу Šarka[4]. У рэгіёне таксама нямала паселішчаў з больш познімі назвамі тыпу Сарочына. ГісторыяВядома з 1503 года ў ВКЛ як маёнтак Зяновічаў, пазней належала Сапегам, Дамброўскім, Лапацінскім. У 1767 годзе побач на правым беразе Дзісны ўзнікла мястэчка Новая Шаркаўшчына, якое ў пачатку ХХ стагоддзя злілося са Старой Шаркаўшчынай. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Дзісненскага павета. З 1921 года ў складзе Польшчы. У пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе занята Чырвонай Арміяй і далучана да БССР, з 15 студзеня 1940 года цэнтр Шаркаўшчынскага раёна, з 12 кастрычніка 1940 года — гарадскі пасёлак. З 30 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі, якія загубілі ў Шаркаўшчыне 865 жыхароў. З 20 студзеня 1944 года ў Полацкай, з 8 студзеня 1954 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Віцебскай вобласці. У 1962—1966 гадах у Мёрскім раёне, з 30 ліпеня 1966 года зноў цэнтр раёна. Насельніцтва
ЭканомікаПрадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. Буйнейшыя прадпрыемствы:
Адукацыя і культураУ Шаркаўшчыне працуюць 2 сярэднія, спартыўная дзіцяча-юнацкая, дзіцячая школа мастацтваў. Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, цэнтр рамёстваў. Дажынкі29-30 верасня 2023 г. у Шаркаўшчыне прайшоў абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі». Славутасці
Вядомыя асобы
У Шаркаўшчыне памёр і пахаваны дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Ян Нікадзім Лапацінскі (1747—1810). Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia