Бяссківічныя
Бяссківічныя, агнаты (Agnatha) — надклас ніжэйшых пазваночных жывёл. АпісаннеВядома шэраг вымерлых класаў. Сучасныя кругларотыя ўключаюць міног і міксінаў. Пашыраны ў абодвух паўшар'ях, у марскіх і прэсных водах, на Беларусі вядомы 3 віды міног. Старажытныя прымітыўныя рыбападобныя жывёлы без сківіц і парных канечнасцей, з хордай. Даўжыня ад некалькіх сантыметраў (верацёнападобныя жывёлы) да 1 м (пляскатыя донныя формы). Унутраны шкілет храстковы (у вымерлых быў вонкавы касцявы шкілет). Шчэлепы ў выглядзе мяшкоў з пялёсткамі энтадэрмальнага паходжання. Ноздравая адтуліна ў большасці няпарная. Паўкружных каналаў адзін ці два. Рот круглы, сысучага тыпу. Корм лічынак — раслінныя рэшткі, водарасці; дарослыя паядаюць мяса і кроў рыб ці зусім не кормяцца. Выкапнёвыя бяссківічныя ўсмоктвалі разам з глеем і пяском дробныя арганізмы. Рэшткі бяссківічных вядомы з кембрыю. Росквіт наступіў у познім сілуры і раннім дэвоне. Іх рэшткі з'яўляюцца вызначальнымі выкапнямі пры вывучэнні адкладаў. КласіфікацыяВыдзяляюцца наступныя класы:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia