Бёрсен
Бёрсен (дацк.: Børsen) — будынак Капенгагенскай біржы на востраве Слатсхольмен у цэнтры Капенгагена, узведзены ў 1619—1640 гг. паводле загаду Крысціяна IV. Архітэктары браты Стэнвінкелі завершылі будынак у стылі фламандскага рэнесанса 56-метровым шпілем у выглядзе скручаных хвастоў чатырох цмокаў. Першы паверх будынка падзелены на сорак невялікіх адсекаў для захоўвання тавараў, а другі паверх займае прасторная зала для гандлёвых аперацый. Старадаўнія інтэр’еры біржы былі заменены ў 1855 годзе, а ў сярэдзіне XVIII стагоддзя будынак абнавіў Мікалай Эйтвед. Капенгагенская фондавая біржа займала будынак Берсена з 1625 па 1974 год. У 1918 годзе будынак стаў аб’ектам нападу агрэсіўна настроеных беспрацоўных. 16 красавіка 2024 года падчас рэканструкцыі будынак быў разбураны пажарам, 56-метровы шпіль абрынуўся. Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia