Бібліятэчная вуліца (Мінск)

Бібліятэчная
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Савецкі
Гістарычны раён Камароўка
Працягласць 90 м
Трамвайныя маршруты 1, 5, 6, 11
Аўтобусныя маршруты 91
на Яндэкс.Картах

Бібліятэчная вуліцавуліца ў Савецкім раёне Мінска. Раней злучала паміж сабой вуліцы Хмяльніцкага і Ламаносава, цяпер упіраецца ў вул. Някрасава[1]. На вуліцы знаходзіцца 1 дом, адміністратыўны будынак пад № 49[2].

Цікавыя факты

  • Дом 49 быў жылым домам, які знеслі ў 2010 г. і адбудавалі пад офісны будынак[3].
  • Дом 52 быў Процітуберкулёзным дыспансерам № 1 станам на ліпень 1981 г[4].
  • Станам на 2023 год лічылася самай кароткай вуліцай горада: яе даўжыня 90 м[1].

Зноскі

  1. а б ЖКХ Минска назвало самую короткую улицу, где есть всего один дом, не имеющий отношения к ее названию // Blizko.by
  2. Вуліца Бібліятэчная на АТО.ВУ
  3. згодна звестак архітэктурнай базы Рhotobuildings
  4. Минск: Адресно-справочная книга/[Сост. В.В. Метельская, М.И. Хоревич, В.Д. Редько, Н.А. Роттер].— Мн: Полымя, 1981, с.166

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya