2-я вуліца Шостая Лінія (Мінск)
2-я вуліца Шостая Лінія — вуліца ў Савецкім раёне горада Мінска. Ідзе ад вул. Цнянскай да вул. Беламорскай. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць. Гісторыя2-я вуліца Шостая Лінія атрымала сваю назву ў часы, калі ў яе раёне была прыватная забудова. Раней у гэтым раёне горада былі таксама вуліцы 1-я Шостая лінія (цяпер — вул. Дарашэвіча), Трэцяя лінія (цяпер — частка вул. Цнянскай), Сёмая лінія (сучасная вул. Багдана Хмяльніцкага), Восьмая лінія[2]. ЗабудоваАрхітэктура вуліцы складаецца пераважна з дамоў, пабудаваных у пачатку 1930-х гг. Таксама ёсць дом 7, пабудаваны ў 1989 г., і дом 11/2, які ўзвялі ў 2003-2004 гг на месцы дома 11/1, знесенага ў 2003 г. Таксама забудова ўключала ў сябе сталовую, пабудаваную ў 1936 г. і знесеную ў 1974 г. і жылы дом 21А, пабудаваны ў 1949-50 гг. і знесены ў 1968 г[3]. Дом 9 быў пабудаваны як тыпавы драўляны барак і выкарыстоўваўся як жылы дом да 1973 г.; потым быў у распараджэнні розных будаўніча-рамонтных арганізацый і з 1990-х выкарыстоўваецца як офісны будынак[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia