Біблія каралевы Соф’і
![]() Бі́блія карале́вы Со́ф'і — найстарэйшая спроба перакласці Стары Запавет на польскую мову. Зроблены па просьбе каралевы Соф'і Гальшанскай, жонкі караля Ягайлы. Пераклад зроблены з ранейшага чэшскага перакладу Вульгаты і завершаны ў 1453—1455. Праца ілюстравалася і пазней — у XVI ст. Адзін з перакладчыкаў — капелан каралевы Андрэй з Яшовіц. Гісторыя помнікаЗ 1708 года Біблія знаходзілася ў бібліятэцы кальвінскага калегіума ў Шарашпатаку ў Венгрыі. Ад гэтай мясцовасці і паходзіць адна з назваў перакладу. Да Другой сусветнай вайны гэты літаратурны помнік складаўся з 185 аркушаў, якія змяшчалі Стары Запавет да кнігі Эсфір. Былі знойдзены таксама фрагменты наступных кніг, але няма ўпэўненасці ў тым, што быў перакладзены таксама і Новы Запавет. Падчас вайны Біблія была знішчана. Захаваліся толькі асобныя аркушы: два знаходзяцца ва ўніверсітэцкай бібліятэцы ў Вроцлаве, фрагмент аднаго — у бібліятэцы Нацыянальнага музея ў Празе. Бібліяграфія
Глядзіце таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia