Біблія Тысячагоддзя
Бі́блія Тысячагоддзя (польск.: Biblia Tysiąclecia) — першы каталіцкі пераклад Бібліі на польскую мову з арыгіналу. Названы ў гонар тысячагоддзя хрышчэння Польшчы (965 год). Быў прыняты ў якасці літургічнага перакладу ў Каталіцкім Касцёле ў Польшчы. Замяніў Біблію Якуба Вуека. Паходжанне перакладуПаміж 17-м і 19-м стагоддзямі польскі каталіцкі касцёл выкарыстоўваў амаль выключна Біблію Якуба Вуека. Ён быў заснаваны на лацінскім тэксце Вульгаты, які з’яўляецца афіцыйным тэкстам Бібліі для католікаў. У той час не было зроблена новых, поўных перакладаў, сярод іншага, з-за незапатрабаванасці (найперш пастырскай) і абмежавання чытання Бібліі на нацыянальных мовах. Наступныя фактары абумовілі неабходнасць новага перакладу Бібліі на пачатку 20-га стагоддзя:
Сярод польскіх каталіцкіх біблеістаў у першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя дамінавалі два падыходы: адзін — пераклад на аснове Бібліі Вуеа, другі — цалкам новы пераклад на аснове арыгінальных моваў. Таму Біблія Вуека зазнала лінгвістычную мадэрнізацыю, напрыклад, публікацыю Новага Запавету Антоніем Шлагоўскім ў 1900 годзе. У міжваенны пэрыяд былі падрыхтаваныя дзве мадэрнізацыі Бібліі Вуека. Гэта былі т. зв Biblia Poznańska (1926—1932; не блытаць з Познаньскай Бібліяй) і Biblia Krakowska (1935); назвы абодвух выданняў паходзяць ад навуковых суполак, у якіх развіваліся ініцыятывы мадэрнізацыі. Мадэрнізацыі Вуека палічылі недастатковымі, і Першы з’езд польскіх біблеістаў, які адбыўся ў 1937 г., вырашыў стварыць новы пераклад з моваў арыгіналу. Гэты праект быў перапынены Другой сусветнай вайной. Адразу пасля вайны спробаў перакласьці ўсю Біблію не рабілася, прычынай чаго была смерць многіх біблеістаў, а ў Польшчы не хапала спецыялістаў, якія маглі б брацца за пераклады, асабліва з яўрэйскай мовы. Тым не менш, былі апублікаваны пераклады Новага Запавету, у тым ліку: Новы Запавет у перакладзе Эўгеніюша Дамброўскага (1947), які быў прададзены накладам 2 мільёны асобнікаў за наступныя дваццаць гадоў. Рост папулярнасці перакладаў Новага Запавету (у 1957 г. папулярны Новы Запавет у перакладзе Севярына Кавальскага) быў адлюстраваннем наступнага этапу біблейскага абнаўлення ў Каталіцкім Касцёле. Яна ўзыходзіць да энцыклікі «Divino afflante Spiritu», апублікаванай у 1942 г., у якой Пій XII заахвочваў выкарыстанне Святога Пісання на мовах арыгінала. У 1948 г. пачала выходзіць французская Ерусалімская Біблія, якая была сучасным перакладам і лічылася ўзорам сярод каталіцкіх выданняў. Аўгустын Янкоўскі абвясціў аб сваіх планах зрабіць новы пераклад Бібліі ў верасні 1958 г. на бенедыктынскім тэалагічным з’ездзе ў Любліне. Паколькі навуковая супольнасць Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта не вырашыла зрабіць уласны пераклад, за праект узялося Тынецкае абацтва разам з выдавецтвам Pallotinum. Янкоўскі стаў навуковым рэдактарам выдання. Рэдактарам выдання з выдавецтва Pallotinium выступіў кс. Казімір Дынарскі, які супрацоўнічаў з Янкоўскім і яны разам прымалі асноўныя рашэнні адносна выдання[1]. Першапачаткова пераклад называўся Тынецкай Бібліяй з-за крыніцы ініцыятывы, якой быў ордэн Бенедыктынцаў з Тынцу. Паколькі яна была апублікаваная за год да тысячагоддзя сімвалічнага хрышчэння Польшчы, яе ў канчатковым выніку назвалі Бібліяй Тысячагоддзя. Ініцыятары перакладу вырашылі набраць вялікую групу перакладчыкаў, у першую чаргу з-за жаданай хуткасці перакладу. Большасць біблеістаў, запрошаных у праект, адгукнуліся станоўча. Першыя машынапісы пачалі паступаць у Тынец восенню 1959 г., уся праца заняла некалькі гадоў, а пераклад быў апублікаваны ў 1965 г. Днём выхаду лічыцца 2 жніўня 1965 г., таму што ў гэты дзень кс. Пётр Гранатовіч SAC, дырэктар Pallottinum, перадаў першыя асобнікі прымасу кс. кардыналу Стэфану Вышынскаму. Восенню таго ж года польскі прымас падарыў папе Паўлу VI спецыяльна падрыхтаваную копію BT[1]. ВыданніБыло выпушчана пяць асноўных выданняў Бібліі тысячагоддзя, чатыры з якіх значна адрозніваюцца адно ад аднаго.
Новы Запавет выходзіў асобнымі цыкламі. Да завяршэння поўнага 5-га выдання былі таксама публікацыі з тэкстам 5-га выдання Новага Запавету і 4-га выдання Старога Запавету. Асобна выдаваліся таксама Евангелле і іншыя асобныя кнігі. Выданні ўсёй Бібліі Тысячагоддзя выйшлі ў аднатомніку буйным разборлівым шрыфтам, на тонкай паперы, т.зв. Біблейскай паперы. Рэцэнзенты ацанілі графічны дызайн відавочна станоўча. З 2015 г. вядзецца праца над 6-м выданнем.[2] Літаратура
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia