Біблія і гомасексуальнасцьБіблія згадвае гомасексуальнасць некалькі разоў як у Старым, так і ў Новым Запаветах. Цягам многіх стагоддзяў рэлігіі, заснаваныя на Бібліі, — іўдаізм і хрысціянства, разглядалі гомасексуальныя зносіны як грэх. У цяперашні час існуюць рознагалоссі наконт ацэнкі Бібліяй гомасексуальнасці, заснаваныя на пытаннях дакладнасці перакладаў Бібліі, культурна-гістарычнага кантэксту і пэўных інтэрпрэтацый тэкстаў[крыніца?]. Стары ЗапаветСадом і Гамора![]() Аповед пра грэх жыхароў Садома і Гаморы і вынішчэнне гэтых гарадоў змешчаны ў тэксце кнігі Быцця, 19:4-11[1]. Гэты аповед з’яўляецца адным з найбольш частых аргументаў супраць гомасексуальных адносін і, адначасна, выклікае разнастайныя супярэчнасці і спрэчкі[крыніца?].
Запаветы кнігі ЛявітУ 18 раздзеле кнігі Лявіт пералічаныя забароны на сексуальныя дзеянні, якія ў Бібліі прылічаныя да «мярзотаў» (вершы 22, 26-27, 29)[2][3].
Далей у раздзеле 20 пазначанае пакаранне за парушэнне гэтых і іншых забарон смерцю[4][5].
Гіва ВеньямінаваУ аповедзе 19 раздзелу кнігі Суддзяў апісаная гісторыя, вельмі падобная да гісторыі Садома і Гаморы. Нейкі лявіт са сваёй рабыняй апынуўся ў чужым горадзе (Гіве Веньямінавай), дзе іх гасцінна прымае адзін з жыхароў. Аднак іншыя намагаюцца здзейсніць над госцем сексуальны глум[6].
Новы Запавет
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia