Бізнес-аналіз

Бізнес-аналіз (англ.: business analysis) — дысцыпліна выяўлення бізнесовых патрэб і вырашэнняў бізнес-праблем. Рашэнні часта ўлучаюць кампанент распрацоўкі сістэм, але могуць таксама складацца з удасканалення працэсаў, арганізацыйных змен або стратэгічнага планавання і распрацоўкі палітыкі кампаніі. Чалавека, які выконвае гэтую задачу, клічуць бізнес-аналітыкам.

Тых бізнес-аналітыкаў, якія займаюцца выключна распрацоўкай праграмных сістэм, таксама называюць ІТ бізнес-аналітыкамі, тэхнічнымі бізнес-аналітыкамі або сістэмнымі аналітыкамі.

Мэты бізнес-аналітыкаў

Роля бізнес-аналітыкаў у тым, каб у выніку іх працы дасягнуць наступных рэзультатаў:

  • паменшыць кошты
  • знайсці рашэнне праблемы
  • скончыць праекты своечасова
  • палепшыць эфектыўнасць
  • задакументаваць дакладныя патрабаванні
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya