Бірута
Бірута, Бірутэ (літ.: *Birutė; каля 1325—1382 або 1389) — жонка вялікага князя літоўскага Кейстута і маці вялікіх князёў Вітаўта і Жыгімонта Кейстутавіча. БіяграфіяКалі літоўскае насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага было ў большасці язычніцкім, паводле падання, адно з вядомейшых капішч было ў вялікім лесе на беразе Балтыйскага мора (на месцы цяперашняй Палангі) і прысвячалася багіні Праўрыме. Нязгаснае вогнішча падтрымлівалі жрыцы-вайдэлоткі, якія жылі пры капішчы. Абіралі жрыц іх з сем’яў літоўскай арыстакратыі, вайдэлоткі вызначаліся прыгажосцю і строгасцю паводзін, давалі зарок нявіннасці. Толькі зрэдку мужчынам дазвалялася бываць на капішчы, калі ўладныя мужы звярталіся да багіні як да аракула. Пра паходжанне Біруты вядома мала. Імаверна, яна нарадзілася паблізу Палангі ў арыстакратычнай жамойцкай або куршскай сям’і. Каля 1355 года яна стала вайдэлоткай. Неўзабаве пагалоска пра яе набожнасць і незвычайную прыгажосць разнеслася па княстве. Казалі, быццам, праз Біруту часцей за ўсё выказвала сваю волю багіня, і што юная жрыца наогул зямное ўвасабленне Праўрымы. Паводле падання, пра гэта пачуў і Кейстут, князь троцкі і гарадзенскі, сын вялікага князя Гедыміна. Не знайшоўшы прычыны, каб наведаць свяцілішча, князь пайшоў на хітрасць — сабраўся на паляванне ў тыя мясціны і быццам заблукаў, адстаў ад світы. Падсцярог Біруту, калі яна адна гуляла па беразе мора. Нягледзячы на адмову дзяўчыны, Кейстут узяў яе ў жонкі сілай — той самай ноччу са сваімі людзьмі напаў на жытло вайдэлотак, схапіў Біруту, і, кінуўшы ўпоперак сядла, паскакаў у Трокі. Тады Бірута пагадзілася на шлюб. Выказвалася думка, што трывалая барацьба з нападамі Тэўтонскага ордэна зрабіла Кейстута аўтарытэтным, а шлюб з Бірутай яшчэ больш зблізіў яго з насельніцтвам. Пасля смерці вялікага князя Альгерда, брата Кейстута, у краіне пачалася грамадзянская вайна 1381—1384 гадоў паміж прыхільнікамі Кейстута і сына Альгерда — Ягайлы, які заключыў саюз з тэўтонцамі. У 1381 годзе Кейстут заняў велікакняжацкі сталец. Аднак у 1382 годзе Кейстут і яго сын Вітаўт падманам захоплены ў палон, 15 жніўня 1382 года Ягайла аб’явіў, што Кейстут быў знойдзены мёртвым (на праўдзе, магчыма, быў задушаны); Вітаўту ўдалося збегчы. Адносна лёсу Біруты меркаванні гісторыкаў разыходзяцца. У адной пісьмовай крыніцы тэўтонскага паходжання паведамляецца, што Бірута ў гэты час знаходзілася ў Берасці, дзе абвінавачана прыхільнікамі Ягайлы ў падрыхтоўцы ўцёкаў і ўтоплена ў рацэ[3]. Паводле іншых звестак[4][5], Бірута вярнулася ў свяцілішча ў Паланзе і была акружаная павагай, пра што сведчаць словы польскай дэлегацыі ў спрэчцы з Тэўтонскім ордэнам[6]. ДзеціЗвычайна называюць 9 дзяцей Біруты і Кейстута.
Пачынаючы з Яна Длугаша, таксама называюць уяўных сыноў Біруты і Кейстута — Войшвіла і Патрыкея (Пацірга), часам аб’ядноўваюць у адну асобу, але звесткі пра іх тычацца іншых сапраўдных дзеячаў таго часу. ПамяцьУ Паланзе ёсць пагорак Біруты (у 1506 годзе на ім пабудавана драўляная капліца св. Георгія, перабудаваная з цэглы ў 1869 годзе, архітэктар К. Майер). Каля пагорка ўсталявана бронзавая скульптура «Табе, Бірута» (1965, скульптар Канстанцыя Петрыкайтэ-Тулене). Археалагічныя даследаванні, што праводзяцца з 1989 года, паказалі наяўнасць свяцілішча ў гэтым месцы ў канцы XIV — пачатку XV стагоддзяў. Парк, у якім знаходзіцца пагорак, і алея, якая ідзе да парка, таксама названы імем Біруты. Таксама імем Біруты названы вуліцы ў Вільні і іншых гарадах Літвы, а таксама ў Варшаве (з 1921, раней Млаўска). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia